Аркестр беларускіх народных інструментаў

Аркестр беларусскіх народных інструментаў (цымбальны аркестр) быў створаны ў 1980 годзе выпускніцай Жабінскай Людмілай Міхайлаўнай.
Ужо ў красавіку 1981 года калектыў прыняў удзел у рэспубліканскім аглядзе-конкурсе харавых і аркестравых калектываў і быў узнагароджаны Ганаровай граматай.
З 1984 года калектывам кіравала Вінаградава Святлана Паўлаўна, выпускніца Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі па спецыяльнасці цымбалы, а з 1991 па 2007 гады аркестр узначальваў Рыжкоў Уладзімір Анатольевіч. У.А.Рыжкоў зрабіў шмат пералажэнняў для калектыва, увёў у склад электронныя музычныя інструменты, надаў гучанню калектыва новы каларыт і сучаснае гучанне.

З 2009 года цымбальны аркестр узначаліла Перагняк Раіса Сяргееўна, вопытны выкладчык, выканаўшая шмат інструментовак для аркестравых складаў розных форм.

Аркестрам паспяхова кіравалі Фірсава Алена Віктараўна, Дземянюк Таццяна Юр’еўна

З 2014 года аркестрам беларускіх народных інструментаў кіруе выпускнік Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Аляксей Міхайлавіч Захарчук.

Калектыў актыўна прымае ўдзел у музычным жыцці каледжа і горада, выступаючы на розных пляцоўках, папулярызуе інструментальнае выканальніцтва, прыцягвае ўвагу да нацыянальнага музычнага мастацтва.