1 красавіка 2023 года

IІI Абласны конкурс юных выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах імя В.І. Грыгарука

ПАЛАЖЭННЕ аб IІI Абласным конкурсе юных выканаўцаў
на духавых і ўдарных інструментах імя В.І. Грыгарука

Арганізатары:

Арганізатарамі II Абласнога конкурса юных выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах імя В.І. Грыгарука (далей –конкурс) з’яўляюцца Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт і ўстанова адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы” (далей – Брэсцкі музычны каледж).

Асноўнымі мэтамі конкурсу з’яўляюцца:

  • выяўленне і падтрымка таленавітых дзяцей і маладых выканаўцаў;
  • папулярызацыя выканальніцтва на духавых і ўдарных інструментах;
  • павышэнне выканальніцкага ўзроўню юных музыкантаў;
  • далейшае развіццё традыцый нацыянальнай выканальніцкай школы.

Спецыяльнасць:

Духавыя і ўдарныя інструменты

Намінацыя:

Сольнае выкананне.

Удзельнікі:

Вучні адукацыйных устаноў сістэмы Міністэрства адукацыі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (акрамя ССНУ), якія пражываюць у горадзе Брэсце і Брэсцкай вобласці.

Дата правядзення:

1 красавіка 2023 года

Месца правядзення:

УА «Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы» (вул. Гогаля, 7)

Конкурс праводзіцца ў адзін тур у намінацыях “Флейта”, “Кларнет”, “Габой”, “Саксафон”, “Труба”, “Валторна”, “Альт/тэнар/барытон”, “Трамбон”, “Ударныя інструменты”

Узроставыя групы:

Малодшая група - да 12 гадоў (уключна)
Старэйшая група - ад 13 да 15 гадоў (уключна)

Праграма:

  • Духавыя драўляныя і медныя інструменты
Малодшая група – два рознахарактарныя творы, з уключэннем п'есы беларускага кампазітара (па жаданні).
Час гучання конкурснай праграмы - да 10 хвілін.

Старэйшая група – твор буйной формы (першая або другая і трэція часткі канцэртаў, першая і другая ці трэцяя і чацвёртая часткі санаты, разгорнутая п'еса);
твор беларускага кампазітара.
Час гучання конкурснай праграмы да 12 хвілін.
  • Ударныя інструменты
Малодшая група - 2 творы на выбар з прапанаванага рэпертуарнага спісу (першая п'еса выконваецца на ксілафоне, другая п'еса - на малым барабане)

Старэйшая група - 2 творы на выбар з прапанаванага рэпертуарнага спісу (першая п'еса выконваецца на ксілафоне, другая п'еса - на малым барабане)
Рэпертуарны спіс (ударныя інструменты):

Ксілафон (малодшая група)

  • П.І. Чайкоўскі. Экасэз
  • С. Рахманінаў. Італьянская полька
  • Ж. Бізэ. Уверцюра да оперы «Кармен» (перакладанне К.Купінскага)

Малы барабан (малодшая група)

  • С. Пракоф’еў. Тарантэла
  • Д. Шастаковіч. Полька-шарманка
  • Д. Кабалеўскі. Ронда-марш

Ксілафон (старэйшая група)

  • Д. Расіні. Неапалетанская тарантэла
  • А. Хачатуран. “Танец з шаблямі”
  • Г.Рзаеў. Канцэрціна

Малы барабан (старэйшая група)

  • Д. Палiеў. Марш №4
  • С. Пракоф’еў. Меркуцыа (фрагмент з балета “Рамэа і Джульета”)
  • Г. Свірыдаў. Музычны момант

Выключаецца выкананне праграмы з выкарыстаннем электроннай тэхнікі

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 14 сакавіка 2023 года накіраваць наспупныя матэрыялы:

Запоўненую ў пісьмовым выглядзе форму заяўкі (дадатак 1)
Праграму выступлення ў 3-х экзэмплярах (камп’ютарны набор, фармат А4)
Копію дакумента, які сведчыць асобу (пасведчанне аб нараджэнні або пашпарт)
Фотаздымак ўдзельніка пажадана з інструментам (памер 10Х15)

Матэрыялы з паметкай "на конкурс" накіроўваюцца на адрас: 224030 г. Брэст, вул. Гогаля, д.7


УВАГА!!! Уступны ўзнос адсутнічае.

Журы:

У складзе журы конкурсу - вядучыя выкладчыкі і выканаўцы на духавых і ўдарных інструментах УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» і УА «Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Р. Шырмы».
Парадак выступленняў вызначае арганізацыйны камітэт конкурсу (па меры падачы заявак).
Рэгістрацыя ўдзельнікаў праводзіцца ў дзень правядзення конкурсу ў фае музычнага каледжа з 9.00 да 9.45
9.50 - канцэрт-адкрыццё конкурсу 

Фінансаванне конкурсу ажыццяўляецца за кошт наступных сродкаў: збораў з канцэртаў, спонсарскіх сродкаў, іншых паступленняў, незабароненых заканадаўствам

Праезд, харчаванне і размяшчэнне ўдзельніка і яго суправаджаючых асоб ажыццяўляюцца за кошт камандзіруючага боку.

УЗНАГАРОДЖАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ:

  • Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II і III ступеняў у дзвюх групах асобна. Удзельнікі, якія не сталі пераможцамі конкурсу, узнагароджваюцца граматамі.
  • Журы пакідае за сабой права ўзнагародзіць спецыяльнымі граматамі ўдзельнікаў за якаснае выкананне п'есы беларускага аўтара.
  • Выкладчыкі, чые навучэнцы па выніках конкурсу сталі лаўрэатамі, узнагароджваюцца граматамі, узнагароджанне канцэртмайстраў - па рашэнні журы.

Кантакты конкурсу:

Арганізацыйныя пытанні

8 (0162) 53 65 32

8 (0162) 57 03 60

Інфармацыя

Старшыня ЦК «Аркестравыя духавыя і ўдарныя інструменты»

+ 375 29 523 19 20 (Рубацкі Ігар Міхайлавіч)

Драўляныя духавыя інструменты:

+375 29 525 60 44 (Шаўчук Сяргей Фёдаравіч),

+375 29 796 41 69 (Кардзялюк Мікалай Васільевіч) 

Медныя духавыя інструменты:

+375 29 522 66 77 (Адамскi Аляксей Ігаравіч)

+375 33 607 29 29 (Клепко Алег Ігаравіч)

Ударныя інструменты:

+375 29 724 40 15 (Нярэзька Мікалай Мікалаевіч)

Юрыдычны адрас

224030 г. Брэст, вул. Гогаля, 7, установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Р.Шырмы»

Вэб-сайт: mus.brest.by